Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ Аляксей Бага пакідае каманду па заканчэнні тэрміну дзеяння кантракту, паведамляе сайт клуба.

Аляксей Бага ўліўся ў трэнерскі штаб «жоўта-сініх» у 2011 годзе і працаваў асістэнтам у Віктара Ганчарэнкі, Аляксандра Ермаковіча і Алега Дулуба, якога змяніў на пасадзе ў пачатку чэрвеня 2018 года. Другая палова сезона-2018 была для каманды вельмі паспяховай: былі заваяваны чэмпіёнскі тытул, а таксама пуцёўка ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы.

А вось у гэтым сезоне БАТЭ заняў другое месца ў чэмпіянаце і не здолеў прабіцца ў восеньскую стадыю еўракубкаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?