Таталітарызм варты асуджэння, але ставіць на адну дошку СССР і фашысцкую Германію — верх цынізму, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас прэс-канферэнцыі.
Пуцін адзначыў, што лічыць «абсалютна непрымальным і некарэктным» адпаведнае рашэнне Еўрапарламента. Паводле яго слоў, «можна як заўгодна надаваць анафеме і сталінізм, і таталітарызм у цэлым», і ў чымсьці гэтыя папрокі нават заслужаныя.
«Але прыраўноўваць Савецкі Саюз або ставіць на адну дошку Савецкі Саюз і фашысцкую Германію — гэта верх цынізму», - сказаў на заканчэнне ён.
Пуцін таксама адзначыў, што расійскі народ стаў першай ахвярай таталітарызму, і ў краіне ўжо асудзілі гэтую сістэму і культ асобы.





