Увечары 10 снежня ў Гродна з вітрыны адкрыта выкралі плюшавага мядзведзя. У хуткім часе ў рукі праваахоўнікаў трапіў запіс моманту крадзяжу маёмасці — жыхарка абласнога цэнтра здымала ілюмінацыю горада як раз у той момант, калі ўсё адбывалася, паведамляе міліцыя.
На наступны дзень аператыўнікі па месцы жыхарства затрымалі падазраванага. Ім аказаўся 17-гадовы жыхар Гродна. Непаўналетні падарыў выкрадзенага плюшавага мядзведзя сваёй знаёмай.
Як высветлілася, у той дзень малады чалавек знаходзіўся ў цэнтры Гродна са сваім сябрам. Таварыш падышоў да гандлёвага пункта і непрыкметна скраў цацку. Гэта паспрабаваў паўтарыць і другі, аднак яго дзеянні заўважыла прадавец.
Падазраванага затрымалі.





