Страляніну ў прыёмнай ФСБ Расіі ў цэнтры Масквы адкрылі тры чалавекі, усіх забілі ў перастрэлцы. Здарэнне кваліфікуюць як тэракт. Пра гэта агенцтву Москва паведамілі ў ФСБ Расіі.
Паводле інфармацыі спецслужбы, трое невядомых уварваліся ў будынак прыёмнай і пачалі страляць.
У перастрэлцы з аховай прыёмнай дваіх нападнікаў забілі. А адзін з іх выбег на вуліцу, дзе працягнуў страляць. У выніку загінуў даішнік, які дзяжурыў насупраць будынка прыёмнай.
Паводле ФСБ, аднаму з нападнікаў удалося забарыкадавацца ў адным з будынкаў.
Адтуль ён перыядычна вёў агонь у спецназаўцаў. У ходзе перастрэлкі злачынца забілі.
Асобы нападнікаў высвятляюцца.





