Парламент Турцыі адобрыў адпраўку турэцкіх вайскоўцаў у Лівію, паведамляе Anadolu.

26 снежня 2019 года Лівія афіцыйна запытала ваенную дапамогу ў Турцыі.

31 снежня турэцкі прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган унёс у парламент прадстаўленне адносна размяшчэння турэцкіх войскаў у Лівіі.

У Лівіі функцыянуе прызнаны ААН урад нацыянальнай згоды на чале з прэм'ерам Файезам Сараджам са штаб-кватэрай у Трыпалі, і так званы ўсходні ўрад, які ўзначальвае Абдала Абдуррахаман ат-Тані.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?