У 2019 годзе Расія дасягнула постсавецкага рэкорду па аб'ёме здабытай нафты і газавага кандэнсату, забяспечыўшы здабычу ў 11,25 млн бар./суткі, тады як у 1987 годзе гэты паказчык быў на ўзроўні 11,41 млн бар./суткі, паведамляе Bloomberg.

Агульны аб'ём здабытай летась нафты і кандэнсату вырас на 0,8% у параўнанні з лічбамі 2018 года і ўсталяваўся на ўзроўні 560,2 млн т нафты.

Падобных вынікаў Расія змагла дасягнуць нягледзячы на скарачэнне здабычы ў рамках пагаднення з OPEC. У канца 2016 года 24 краіны — найбуйнейшыя вытворцы нафты, у тым ліку краіны OPEC і Расія (OPEC+), — дамовіліся з пачатку 2017 года знізіць здабычу на 1,8 млн бар. у суткі ў параўнанні з узроўнем кастрычніка 2016 года для падтрымання цаны на нафту.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?