Катэджы ў Драздах належаць не толькі беларускім чыноўнікам, але і бізнэсменам. Адзін з іх выставіў на продаж свой дом на рагу Залатой вуліцы і Залатога завулка. Стартавы кошт — $1,5 мільёна.

Такая прапанова з'явілася на партале Realt.by.

Плошча катэджа — каля 550 квадратных метраў.

«Прасторная гасцёўня з кухняй 88 кв.м. і камінам цалкам укамплектаваная ўсёй неабходнай тэхнікай і начыннем, а кожная з чатырох спальняў мае свой гардэробны пакой, санвузел і абсталявана кандыцыянерам», — гаворыцца ў апісанні.

Ёсць у доме свой басейн з вадзяной пушкай і саўна. Уся сантэхніка ў доме італьянская. А пакой адпачынку на 2-м паверсе пераходзіць у закрытую веранду з зонай барбекю.

Прадавец лічыць, што дом абстаўлены па аўтарскім дызайне.

Суседзі — былы віцэ-прэм'ер Іван Бамбіза, былы міністр прыродных рэсурсаў Уладзімір Цалко, былы кіраўнік Міншчыны Барыс Батура.

Чытайце. Ад Абельскай да Ярмошынай: 113 уладальнікаў катэджаў у Драздах, поўны спіс

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?