Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Камароўка абвясціла пра старт новага сэрвісу — бясплатнай дастаўкі прадуктаў у межах сталіцы (Fresh Камароўка). Гэта будзе працаваць прыкладна так жа, як у некаторых буйных прадуктовых рэтэйлераў. У выпадку з Камароўкай мінімальная сума заказу — 60 рублёў.

Аплаціць прадукты можна наяўнымі кур'еру, карткай яму ж або анлайн праз сайт.

Апрацоўка заказаў ажыццяўляецца ў рабочыя дні Камароўскага рынку з аўторка па нядзелю з 9:00 да 18:00. Панядзелак — выхадны.

Дастаўка заказаў, аформленых у працоўны дзень да 13:00 ажыццяўляецца з 14:00 да 22:00. Для заказаў, аформленых пасля 13:00, магчымая дастаўка на наступны працоўны дзень з 9:00 да 22:00.

Як расказалі «Нашай Ніве» на Камароўцы, дастаўку запусціла не адміністрацыя рынка, а адзін з прадпрымальнікаў, які гандлюе мясам, — Сяргей Кацяк, дырэктар прадпрыемства «Гастранамічны альянс». Разам з напарнікам яны адабралі па пару пастаўшчыкоў кожнай групы тавараў. Усяго — каля 600 пазіцый.

Ці не завялікая сума для мінімальнага заказу — 60 рублёў? Арганізатары дастаўкі кажуць, што, па іх назіраннях, яна прымальная для мінчукоў.

«Мы апытвалі людзей на рынку. Яны казалі, што, каб купіць мяса, фрукты, садавіну за раз аддаюць 60-70 рублёў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0