Аляксандр Лукашэнка падтрымаў праект указа аб укараненні дэпазітна-закладной сістэмы ў працы з упакоўкай. Пра гэта па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы расказаў журналістам віцэ-прэм'ер Уладзімір Кухараў, перадае БЕЛТА.

«Гэта вяртанне да добрай старой савецкай сістэмы, калі тара фактычна заставалася ў залогу. І чалавек, вяртаючы пустую пляшку, атрымліваў назад кошт гэтай тары. Мы прапануем, каб гэта распаўсюджвалася на пластыкавыя, шкляныя і бляшаныя бутэлькі і банкі ёмістасцю ад 100 мл да 3 л», — заявіў віцэ-прэм'ер.

Мяркуецца, што будзе праведзены конкурс на прыцягненне аператара, які мае досвед працы ў гэтай сістэме. Пры гэтым кіраваць дэпазітна-закладнога сістэмай будзе дзяржаўны аператар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0