Кампанія «Укртатнафта» ўкраінскага алігарха Ігара Каламойскага звярнуліся з афіцыйным лістом да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з нагоды ўдзелу «Нафтагаза» ў імпарце нафтапрадуктаў, якія могуць быць звязаныя з расійскімі кампаніямі, паведамляе прэс-служба кампаніі.

Гаворка ідзе пра прынятае рашэнне па кантракце на пастаўку нафтапрадуктаў вытворчасці Мазырскага НПЗ ад Беларускай нафтавай кампаніі ў прыватнай кампаніі ТАА «Нафтагаз Ойл Трэйдынг», створанай ААТ «Укртранснафта» ў адпаведнасці з рашэннем украінскага «Нафтагазу».

«Укртатнафта» заяўляе, што Мазырскі НПЗ мае ў акцыянерах расійскія нафтавыя кампаніі Раснафта і Газпрамнафта і на 100% залежыць ад паставак расійскай нафты.

«Раснафта і Газпрамнафта знаходзяцца пад санкцыямі ва Украіне згодна з рашэннем Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ад 02.05.2018 года. «Укртатнафта» лічыць, што згаданыя вышэй гандлёвыя аперацыі, калі наўпрост не парушаюць закон, то з'яўляюцца па меншай меры «таксічнымі».

Таму што былі ініцыяваныя фактычна ўкраінскімі дзяржаўнымі кампаніямі «Нафтагаз Украіны» і ААТ «Укртранснафта» з прадпрыемствамі, якія маюць акцыянерамі санкцыйныя кампаніі, якія спрыялі анексіі часткі тэрыторыі Украіны», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0