Турыстычная кампанія «БелЮніІнтэрКом» запрашае ў першую ў гэтым годзе вандроўку.
1 лютага мы наведаем вёскі Лучай і Камаі ды гарадкі Будслаў і Паставы на паўночным захадзе Беларусі з неверагодна прыгожымі храмамі.
У Будславе мы наведаем Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — найзнакаміты і неверагодна прыгожы храм. Пабудаваны ён быў ордэнам бернардзінцаў у другой палове XVIII стагоддзя. Там таксама знаходзіцца найкаштоўнейшая каталіцкая рэліквія нашай краіны — абраз Найсвяцейшай Панны Марыі.
У Лучаі пабачым збудаваны Агінскімі — сям'ёй знакамітага кампазітара Міхаіл Клеафаса Агінскага і гетмана ВКЛ Міхала Казіміра Агінскага — касцёл Святога Тадэвуша.
У Паставах наведаем касцёл Святога Антонія Падуанскага, Свята-Мікалаеўскую царкву, рынкавую плошчу і палац Тызенгаўза — родавае гняздо Антонія Тызенгаўза, знакавага палітычнага дзеяча і рэфарматара ВКЛ.
У вёсцы Камаі нас чакае касцёл Яна Хрысціцеля з яго знакамітым крыжом выразаным з валуна. Там будзе цудоўная магчымасць паслухаць арганную музыку (па папярэдняй дамоўленнасці).
Пра ўсе гэтыя скарбы сакральнага дойлідства (і не толькі пра іх!) удзельнікам экскурсіі распавядзе вядомы экскурсавод Павел Каралёў, а нашым суразмоўцам у гэтым падарожжы будзе адзін вельмі асаблівы госць, суаўтар альбому «Беларусь. Храм і краявід» Сяргей Харэўскі, вядомы гісторык архітэктуры, мастацтвазнаўца і культуролаг.
Цана: 50 рублёў (абед па жаданні, аплочваецца дадаткова). Больш інфармацыі пра вандроўку тут.
Запісывайцеся, не губляйце часу!
Пра іншыя вандроўкі чытайце на сайце (цісніце на «Туры»).
Тэлефануйце:
+375 29 334-70-09 Viber, WhatsApp; Telegram; +375 29 835-70-09. Або скарыстайцеся анлайн-браніраваннем.
Шукайце нас у сацсетках:
або завітвайце:
Мінск, вуліца Маркса, 40-40.
Аплаціць экскурсію можна і праз сістэму «Разлік».
ТАА «БелЮніІнтэрКом». УНП 190522713





