Швейцарскія спецслужбы сарвалі магчымую шпіёнскую аперацыю расейскіх агентаў, якія назвалі сябе сантэхнікамі ў Давосе, дзе праходзіць Сусветны эканамічны форум. Як паведамляе «Еўрапейская праўда», у аўторак пра здарэнне пісала швейцарская газета Tages-Anzeiger.

Па дадзеных выдання, у жніўні мінулага года паліцыя Швейцарыі правяла праверку дваіх расіян на гарналыжным курорце. Па дадзеных газеты, «сантэхнікі» паказалі дыпламатычныя пашпарты, а потым пакінулі краіну.

Паліцыя кантона Грысан на ўсходзе Швейцарыі заяўляе, што паміж візітам расейцаў у Давос і Сусветным эканамічным форумам не даказана сувязь.

«Гэта праўда, што мы праверылі дваіх грамадзян Расіі ў Давосе, і яны паказалі нам дыпламатычныя пашпарты, але мы не змаглі знайсці прычыну для іх затрымання. Таму ім дазволілі выехаць», — сказала прэс-сакратар. Яна дадала, што паліцыя ніколі не называла іх «сантэхнікамі».

Генеральны дырэктар Hermitage Capital Біл Браўдэр, які вёў кампанію па пакаранні расійскіх чыноўнікаў па справе смерці адваката Сяргея Магніцкага, заявіў, што выяўленыя расійскія агенты планавалі аперацыю супраць яго. Па яго словах, яму пра гэта паведаміла служба бяспекі Швейцарыі.

«Расейцы нацэльваюцца на ўсіх сваіх ворагаў у розных краінах. У іх велізарныя рэсурсы, а Давос — важнае месца. І гэта месца, куды я магу асабіста прыйсці, каб кінуць выклік расійскім чыноўнікам з нагоды забойства юрыста Сяргея Магніцкага», — заявіў Браўдэр у інтэрв'ю Reuters.

Вядома, што гэтымі днямі ў швейцарскім Давосе праводзіцца штогадовы Сусветны эканамічны форум.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0