Фота Ігара Кіцікава

Фота Ігара Кіцікава

Пра гэта «Рэгіянальнай газеце» расказаў дырэктар Вілейскага дзяржаўнага каледжа Ігар Кіцікаў. Велапаркоўку ўрачыста адчыняць 23 студзеня. З яе пачнецца традыцыйны дзень Судака. Сёлета свята назвалі «Судак — каледжа смак».

— Навучэнцы і выкладчыкі нашага каледжа часта ездзяць на роварах. І хоць велапаркоўкі ёсць каля ўсіх вучэбных карпусоў і ля інтэрнатаў, месцаў усім не хапае. Пасля мазгавога штурму майстроў Валерыя Апарыка, Аляксандр Лапо і Яўгена Русака вырашылі зрабіць велапаркоўку ў выглядзе судака, — кажа дырэктар.

Ігар Кіцікаў перакананы: судак — самая смачная і самая прыгожая рыба ў Вілейскім вадасховішчы.

Майстры напружана папрацавалі тры дні. І сёння велапаркоўка ўжо гатовая. Яна — даўжынёй тры з паловай метры. Месца тут хопіць для сямі-дзесяці ровараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?