Два беларусы паспрабавалі правезці ў Літву грузавікі з цыгарэтамі. Мытнікі ўсё ж праверылі іх машыны і ацанілі груз кантрабанды на двух машынах ў 424 тысячы еўра, уключна з падаткамі, піша autogrodno.by

Цыгарэтамі запоўнілі грузавыя Renault і ГАЗ. На пераходзе Райгардас 20 студзеня грузавікі, якія ехалі адзін за адным, праверылі. Груз акуратна палічылі — там была 121 тысяча пачкаў кантрабандных цыгарэт.

Яшчэ да завершання першага агляду ў мытнікаў узніклі падазрэнні і наконт другога грузавіка. ГАЗ прыбыў на станцыю Райгардас з Беларусі праз некалькі хвілін пасля першага аўто. У ім знайшлі такое ж сховішча з 56 тыс. пачак «Minsk» і «NZ».

Абодва аўтамабіля і іх кіроўцаў затрымалі. Папярэдняе расследаванне пачалі ў Каўнаскім аддзяленні Мытна-крымінальнай службы, якую ўзначальвае Каўнаская раённая пракуратура.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0