Загадкавая гісторыя пра самалёт Мінск — Мюнхен, які пасадзілі ў Гродне, набірае новыя абароты.

Нагадаем, супрацоўнікі Гарадзейскага цукровага камбіната пацвердзілі Tut.by, што з рэйса знялі іх дырэктара Міхаіла Крыштаповіча.

Міхаіл Крыштаповіч. Фотаздымак: ctv.by

Міхаіл Крыштаповіч. Фотаздымак: ctv.by

Пасажыры самалёта казалі, што ў салоне нібыта агучвалася прозвішча «Руднік». Аднак, як выявілася, гаворка ішла пра Прудніка.

Мікалай Пруднік — дырэктар Слуцкага цукрарафінаднага камбіната. Крыніцы SlutskGorod паведамілі пра яго затрыманне.

Відавочцы распавялі журналістам, што ў доме дырэктара завода ў суботу прайшоў ператрус. Мабільны тэлефон Прудніка сёння недаступны, на прадпрыемстве адказваюць: аб затрыманні кіраўніка нічога не вядома.

Падобная сітуацыя і з яшчэ адным цукровым заводам, у Жабінцы. «Віртуальны Брэст» паведаміў пра затрыманне яго дырэктара Віктара Міронава.

Блогер Нехта сцвярджае, што затрыманы і дырэктар чацвёртага, Скідзельскага камбіната. У прыёмнай прадпрыемства карэспандэнту «Нашай Нівы» паведамілі, што Дзмітрыя Ягорава на працы няма.

Дзмітрый Ягораў.

Дзмітрый Ягораў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0