Колькасць жыхароў КНР, якія заразіліся новым каранавірусам, у аўторак дасягнула 4515, паведамляюць інфармагенцтвы.
Колькасць смяротных зыходаў склала 106.
За мінулыя суткі ў правінцыі Хубэй памерлі яшчэ 24 хворыя. Там жа быў зарэгістраваны 1 291 новы выпадак заражэння.
Найбольшая колькасць інфікаваных і памерлых ад каранавіруса прыпадае на правінцыю Хубэй (2714 і 47 адпаведна) і яе адміністрацыйны цэнтр горад Ухань (1590 і 42). У Пекіне выяўлена 80 інфікаваных (зарэгістраваны адзін смяротны выпадак).





