Украінскі мільярдэр Рынат Ахметаў, уласнік інвесткампаніі SCM Holdings Limited, набыў вілу Les Cedres у Францыі, піша rbc.ru.
«Кампанія разглядае актыў як доўгатэрміновую інвестыцыю», — гаворыцца ў заяве SCM. Там не ўдакладнілі, ці будзе Ахметаў выкарыстоўваць асабняк як прыватную рэзідэнцыю.
Сума ўгоды склала €200 млн ($220 млн).
Асабняк з 14 спальнямі знаходзіцца ў камуне Сен-Жан-Кап-Фэры ў рэгіёне Праванс на паўднёвым усходзе Францыі. Віла размешчана на тэрыторыі плошчай 14 тыс. га. Яна была пабудаваная ў 1870 годзе, у 1904 годзе яе набыў бельгійскі кароль Леапольд II.
Ахметава называюць самым багатым чалавекам ва Украіне. Паводле Forbes, яго маёмасць ацэньваецца ў $6,7 млрд. Часопіс змясціў яго на 272 радок у глабальным спісе найбагацейшых людзей свету.





