У Камчацкім краі распачатая крымінальная справа супраць жыхара пасёлка Асора Карагінскага раёна пасля таго, як ён зламаў сківіцу свайму васьмігадоваму сыну, піша rbc.ru.
Інцыдэнт адбыўся ў канцы снежня. Хлопчык пачаў спрачацца з маці перад тым, як пайсці ў школу, бацька падняў яго і кінуў на падлогу. У дзіцяці пайшла кроў, яму далі болесуцішальны сродак і адправілі ў школу.
Настаўнікі ўбачылі сляды пабояў на твары, школьнік быў дастаўлены ў хірургічнае аддзяленне мясцовай бальніцы, дзе ў яго дыягнаставалі пералом ніжняй сківіцы са зрушэннем.
Бацька дзіцяці раней сцвярджаў, што той «проста ўпаў». Праверка высветліла, што хлопчыка збіваюць ўжо не першы раз. У дачыненні да мужчыны завялі справу за невыкананне абавязкаў па выхаванні непаўналетняга.





