Фота Сяргея Гудзіліна
Прэм’еру блокбастара «Купала» прызначылі на другую палову верасня 2020-га, звяртае ўвагу Еўрарадыё. Яе пераносілі некалькі разоў.
Фільм, відаць, ужо паглядзеў Аляксандр Лукашэнка, хаця сваім меркаваннем публічна яшчэ не падзяліўся.
Мастацкі фільм прысвечаны лёсу народнага паэта Беларусі Янкі Купалы і станаўленню беларускай інтэлігенцыі ў пачатку мінулага стагоддзя.
«Купала» рэжысёра Уладзіміра Янкоўскага лічыцца самым маштабным праектам «Беларусьфільма» за апошнія гады. Бюджэт складае мільён еўра.





