Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду, на якой разглядаюцца чарговыя прапановы па выпраўленні сітуацыі ў аграпрамысловым комплексе Віцебскай вобласці, перадае БЕЛТА.
Праблемныя пытанні АПК Віцебскай вобласці ўжо абмяркоўваліся на ўзроўні кіраўніка дзяржавы ў лістападзе, тады былі дадзены даручэнні для выпраўлення сітуацыі.
«Першае пытанне: якія канкрэтныя меры прапануюцца? Якія выпрацаваныя мадэлі фінансавага аздараўлення прадпрыемстваў і, галоўнае, што гэта дасць у выніку? — пазначыў кіраўнік краіны ключавыя пытанні для ўдзельнікаў нарады. — У прадстаўленых матэрыялах асноўны ўпор пакуль зроблены на меры дзяржаўнай падтрымкі. Калі гэта адзінае, з чым вы сюды прыйшлі, то мы проста змарнуем час».





