29 студзеня чакаюцца ападкі. Ноччу па захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дождж і мокры снег. Удзень месцамі моцны мокры снег і яго наліпанне. Галалёдзіца.
Тэмпература паветра цягам сутак ад -1 да +4°С.
У чацвер, 30 студзеня, таксама моцны мокры снег і галалёдзіца. Ноччу ад -3 да + 2°С, днём — ад -2 да +4°С.





