Фота Яўгенія Ерчака
На Мінскай ЦЭЦ-4 завяршылі перыяд выкарыстання рэзервовага паліва. Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на прэс-службу «Мінскэнерга».
28 студзеня на Мінскай ЦЭЦ-4 перасталі выкарыстоўваць рэзервовае паліва — мазуту, усе катлы перавялі на прыродны газ.
Пры гэтым на прадпрыемстве дадалі, што «пераход на рэзервовае паліва можа быць ажыццёўлены ў любы час і працягласць яго выкарыстання будзе вызначацца вытворчай неабходнасцю».
Некалькі тыдняў жыхары Сухарава і іншых мікрараёнаў, прылеглых да ЦЭЦ-4, скардзіліся на сажу на вокнах і непрыемны пах. А ўчора, 27 студзеня, з'явілася петыцыя з патрабаваннем спыніць спальванне мазуты.





