У Японіі кіроўца аўтобуса, які перавозіў турыстаў з кітайскага горада Ухань, заразіўся новым тыпам каранавіруса. Як паведамляе Kyodo News, гэта першы выпадак заражэння ў краіне, не звязаны з паездкамі ў Кітай.
Але ў пачатку студзеня кіроўца перавозіў дзве групы кітайскіх турыстаў з горада Ухань, дзе адбылася ўспышка новага віруса.
Усяго ў Японіі каранавірус выявілі ў шасці чалавек. У пяцярых з іх захворванне дыягнаставалі пасля наведвання Кітая.





