Фота СК

Фота СК

Следчыя шукаюць абставіны двайнога забойства ў Магілёўскім раёне ў в. Буйнічы, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Анастасія Лаўрыновіч.

«Увечары 24 студзеня ў прыватным доме ў аграгарадку знойдзеныя целы 83-гадовага гаспадара дома і яго 47-гадовай дачкі з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманы 57-гадовы жыхар Магілёва», — праінфармавала Анастасія Лаўрыновіч.

Пры ператрусе ў мужчыны была знойдзеная маёмасць загінулых, а на месцы здарэння знойдзеныя яго асабістыя рэчы. Падазраваны злоўжываў спіртным і неаднаразова быў судзімы за крадзяжы. Паводле следства, 83-гадовы мужчына і яго дачка з магілеўцам знаёмыя не былі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0