Штогадовы рэйтынг валодання англійскай мовай English Proficiency Index, у якім прадстаўлена 100 краін свету, па выніках 2019 года паставіў Беларусь на 47 месца са 100, піша interfax.by.
Па гэтым параметры Беларусь абышла Расію (48) і Украіну (49), аднак значна саступіла Польшчы (11), Літве (21) і Латвіі (22).
Лідарам па выніках мінулага года прызнаныя Нідэрланды, якія апярэдзілі ранейшага лідара — Швецыю. Таксама ў топ-3 трапіла Нарвегія.
47-я пазіцыя Беларусі адпавядае, паводле метадалогіі экспертаў, адзнацы «нізкі ўзровень». У гэтую ж катэгорыю ўвайшлі яшчэ 22 краіны. Ацэнкі «Вельмі высокі ўзровень» і «высокі ўзровень» атрымалі 29 краін з сотні.
Асобна ацэньвалася веданне англійскай жыхарамі сталіц. Мінск увайшоў у пералік гарадоў з «умераным валоданнем». Згодна з ацэнкай экспертаў, у дастатковай меры мовай міжнародных зносін валодае 53,58% жыхароў беларускай сталіцы.





