2019 год стаў паспяховым для кітайскай праграмы TikTok, піша Cnet. Паводле кампаніі Sensor Tower, TikTok за мінулы год спампавалі больш за 700 мільёнаў разоў. Такім чынам, кітайская праграма абагнала Facebook і Messenger.
Лідарам стала праграма WhatsApp з больш чым 850 мільёнамі загрузак, што выклікана папулярнасцю праграмы ў Індыі.
TikTok — адзіная праграма ў першай пяцёрцы, якая не належыць Facebook.
TikTok — гэта праграма для сацыяльных сетак, у якой карыстальнікі, у асноўным падлеткі і маладыя людзі, публікуюць кароткія відэаролікі працягласцю да 15 секунд, часта сінхранізаваныя з музыкай.
Праграма належыць кітайскай фірме ByteDance.





