«Транснафта» ў студзені пераразмеркавала нафту, якая магла б быць пастаўлена на НПЗ Беларусі, у тым ліку ў парты, паведаміў «Інтэрфаксу» кіраўнік кампаніі Мікалай Токараў.

Фота: Надзеі Бужан.

Фота: Надзеі Бужан.

Ён заўважыў, што пакуль заявак на прапампоўку нафты ў лютым на беларускія НПЗ няма.

«У нас праблем не ўзнікла. ​​Перанакіравалі, у тым ліку, і ў парты. Гэта звычайная практыка. Мы гаварылі з гэтай нагоды, што вялікай праблемы для нас тут няма. Пакуль што заявак на люты не было. Але калі з «Сафмарам» дамовяцца, то мы прапампуем», — сказаў ён.

Паколькі Масква і Мінск не заключылі пагаднення аб умовах паставак нафты ў 2020 годзе, Расія з 1 студзеня спыніла пастаўку нафты беларускім нафтаперапрацоўчым заводам, хоць з 4 студзеня пастаўкі былі часткова адноўленыя нафтавымі кампаніямі групы «Сафмар» Міхаіла Гуцэрыева.

21 студзеня Лукашэнка заявіў, што краіна будзе дамагацца таго, каб увазная з Расіі нафта складала 30-40% усёй патрэбы, а па 30% нафты яна павінна імпартаваць праз краіны Балтыі і Украіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0