22 студзеня ў 57-гадовага магілёўца невядомы скраў машыну, паведамляе міліцыя.
Як высветлілі сілавікі, 59-гадовы магілёвец даўно запрыкмеціў гэта аўто. А каб даведацца, ці не належыць яно арганізацыі, спытаў пра гэта ў вартаўніка. Атрымаўшы адмоўны адказ, мужчына выклікаў эвакуатар, які перавёз машыну да яго дома. Падазраваны разабраў яе на запчасткі, за якія атрымаў 1600 рублёў.
Завялі крымінальную справу. Спраўны аўтамабіль вярнулі ўладальніку.





