Беларусь падтрымае Кітай у барацьбе з хваробай, выкліканай каранавірусам, паведамляе БелТА.
Фота Надзеі Бужан.
Аляксандр Лукашэнка даручыў сфарміраваць і ў найбліжэйшы час накіраваць у Кітай самалёт з найбольш неабходнай медыцынскай дапамогай. Гэта лекавыя прэпараты, сродкі індывідуальнай абароны (маскі, халаты і пальчаткі), сродкі дэзынфекцыі, іншыя вырабы медыцынскага прызначэння.
Цяпер ваенны борт ІЛ-76МД на аэрадроме Мачулішчы рыхтуецца да адпраўкі.





