Першыя ў краіне «разумныя» кватэры з'явіліся ў загарадным квартале «Пірс». Жыллё са «звілінамі» адсочвае з'яўленне дыму, працёк вады і няпрошаных гасцей, а з дапамогай галасавога кіравання можна пагасіць святло, уключыць музыку або запусціць трансляцыю «Зорных войнаў». Смарт-кватэры ўкаранілі забудоўшчык «А-100 Дэвелапмент» сумесна з Яндэксам.

Сістэма аб'ядноўвае розныя прылады па ўсёй кватэры. У базавы камплект уваходзяць датчыкі задымлення, працёку, руху і адкрыцця дзвярэй або вокнаў. Прадугледжаныя тры разумныя разеткі, камера відэаназірання з аглядам 360 градусаў, ІЧ-пульт і цэнтр кіравання. У камплекце таксама дзве разумныя калонкі ад Яндэкса.

«Разумная» кватэра дазваляе кіраваць бытавымі прыборамі і сачыць за бяспекай. Адны датчыкі настроеныя на тое, каб «прачынацца» пры з'яўленні дыму ці працяканні вады на кухні ці ў ванным пакоі. Іншыя рэагуюць на падазроную актыўнасць: рух, адкрыццё вокнаў або дзвярэй, калі гаспадароў няма дома.

Пры пагрозе сістэма пачне сігналіць і слаць паведамленні на смартфон, з дапамогай якога можна адсочваць стан і статус прыбораў дыстанцыйна. Сістэму відэаназірання можна ўсталяваць у любы пакой, і, знаходзячыся па-за домам, паварочваць яе і атрымліваць «карцінку» пад розным аглядам у рэжыме рэальнага часу. Усе запісы на працягу тыдня будуць захоўвацца ў «воблаку» праграмы.

Разумныя разеткі можна ўключаць ці выключаць голасам і са смартфона. Яны абясточаць прыбор пры скачку напружання або кароткім замыканні, але здольныя і на большае, напрыклад: інфармаваць, ці актыўная разетка альбо не, а таксама калі вы забыліся пра ўключаны прас.

Кіраваць прыладамі можна голасам або камандамі з праграмы. Віртуальная памочніца сінхранізаваная з прыборамі і рэагуе на просьбы ў стылі «Аліса, загасі таршэр» або «Аліса, уключы калыханку». Прылады можна аб'ядноўваць у сцэнары. Напрыклад, вымавіць «Аліса, ты за галоўную», каб выключыць усе прыборы ў разумных разетках і паставіць дом «на ахову». Фразы можна прыдумляць самастойна.

Першыя разумныя кватэры пачалі ўкараняць у квартале «Пірс». У прыватнасці, камплекты разлічаныя на двухпакаёвыя кватэры з аздабленнем у сіціхаусах. Пры жаданні базавы пакет можна самастойна пашырыць іншымі датчыкамі і прыборамі. Паглядзець рашэнне ў дзеянні можна ў дэманстрацыйнай кватэры забудоўшчыка ў квартале «Пірс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0