Па выніках лёсавання ў Ратэрдаме прадстаўнік Беларусі выступіць на песенным конкурсе «Еўрабачанне» 12 мая. Таксама ў першым паўфінале возьмуць удзел спевакі з Паўночнай Македоніі, Літвы, Швецыі, Славеніі, Аўстраліі, Ірландыі, Расіі, Нарвегіі, Кіпра, Азербайджана, Мальты, Ізраіля, Украіны, Румыніі і Бельгіі.

Другі паўфінал пройдзе 14 мая.

Пакуль невядома, хто ад нашай краіны паедзе на конкурс у Ратэрдам.

Па выніках праслухоўвання барацьбу за права прадстаўляць Беларусь на «Еўрабачанні» працягнуць Анастасія Гламозда з песняй Burning again, Дар'я Хмяльніцкая — On Fire, AURA — «Барані сваё», Валерыя Грыбусава і Уладзіслаў Пашкевіч — «Да вiдна», Анжаліка Пушнова — True Love, NAPOLI (Вольга Шыманская) — Dоn't let me down, Саша Захарык — Rocky Road, КейСі (Кацярына Смольская) — Chili Pepper, Ян Яраш — Fire, Анастасія Развадоўская — Hello, CHAKRAS — La-ley-la, Анастасія Вахомчык — Invisible.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0