Амерыканская кампанія Facebook паведаміла, што займалася зборам звестак аб актыўнасці сваіх карыстальнікаў на сайтах, якія выкарыстоўваюць інструменты Facebook для бізнэсу, піша tass.ru.

Кампанія паведаміла, што аналізуе «дзеянні па-за Facebook» для персаналізацыі кантэнту, які атрымліваюць карыстальнікі сеткі. «Дзеянні па-за Facebook ўключаюць ваша ўзаемадзеянне з кампаніямі і арганізацыямі, пра які яны нам паведамляюць», — гаворыцца ў заяве. Як сцвярджае даведачны цэнтр Facebook, карпарацыя аналізуе звесткі аб адкрыцці дадаткаў або ўваходзе ў іх праз Facebook, аб праглядзе кантэнту, пошуку тавару, яго дадаванні ў кошык і набыцці, а таксама аб здзяйсненні ахвяраванняў.

У Facebook сцвярджаюць, што цяпер карыстальнікі змогуць кіраваць інфармацыяй, якая даецца кампаніі для аналізу. У прыватнасці, з'явіцца функцыя «ачысціць гісторыю», якая дазваляе ўладальніку акаўнта ажыццявіць «адключэнне фіксацыі дзеянняў па-за Facebook». Паводле інфармацыі газеты The Washington Post, гэтая функцыя будзе падобная з функцыяй выдалення гісторыі інтэрнэт-браўзэра. Яна дазволіць выдаліць інфармацыю пра наведванне сайтаў, але не абмяжуе кампанію ў далейшым адсочванні актыўнасці карыстальніка.

Газета таксама паведаміла, што Facebook збірала звесткі, якія тычацца асабістага жыцця карыстальнікаў, у тым ліку інфармацыю аб наведванні ў інтэрнэце старонак медыцынскіх кампаній, страхавых агенцтваў і бюро крэдытных гісторый.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?