Паведамленне аб пажары ў капліцы Божай міласэрнасці ў вёсцы Свяцк Гродзенскага раёна паступіла 28 студзеня ў 16.55, паведамляе прэс-служба МНС Гродзеншчыны.
Агнём знішчаная мэбля, падлога, закураныя сцены і столь. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.
Фота: Вікіпедыя.
Капліца ў Свяцку — частка палацава-паркавага комплексу Валовічаў, помнік архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю. Яна была пабудаваная насупраць палаца Валовічаў у 1889 годзе. Належыць да Сапоцкінскай парафіі Сапоцкінскага дэканата.





