Колькасць ахвяр ліўняў на паўднёвым усходзе Бразіліі дасягнула 63 чалавек, піша tass.ru.

Больш за ўсё загінулых — 52 чалавекі — у штаце Мінас-Жэрайс, дзе надзвычайнае становішча абвешчана больш чым у 100 муніцыпалітэтах. Амаль 29 тысяч жыхароў эвакуіраваныя з-за пагрозы паводак і апоўзняў, больш за 4 тысячы засталіся без прытулку.

У суседнім штаце Эспірыту-Санту загінулі 9 чалавек. Пакінуць свае дамы былі вымушаныя 13 тысяч жыхароў. Паводле ацэнак губернатара штата, на аднаўленне пасля стыхіі неабходна не менш як $125 млн. Яшчэ два чалавекі загінулі ў выніку ўдару стыхіі на поўначы штата Рыа-дэ-Жанэйра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0