29 студзеня у Беларусі чакаюцца ападкі, месцамі моцны мокры снег, наліпанне мокрага снегу, паведамляе Белгідрамет. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны. Максімальная тэмпература паветра 0.. +4°С.
У Мінску: часам ападкі (дождж, які будзе пераходзіць у мокры снег). У другой палове дня месцамі па горадзе наліпанне мокрага снегу. Тэмпература паветра раніцай і днём +1.. +2°С, увечары 0.. +1°С.





