Павел Шарамет, фота Радыё Свабода
У справе забойства ў Кіеве беларускага журналіста Паўла Шарамета следчыя маюць намер прасіць Офіс генпракурора аб працягу тэрмінаў дасудовага следства, піша РБК — Украіна.
Як адзначыў пракурор па справе Сяргей Зузак, тэрмін дасудовага расследавання завяршаецца 12 лютага. Аднак яго могуць падоўжыць да чэрвеня 2020 года. У прыватнасці, па словах пракурора, гэта неабходна «для ўсталявання ісціны ў справе».
«Яшчэ трэба правесці дадатковыя следчыя дзеянні, экспертныя даследаванні, у тым ліку — эксперыменты, допыты і г.д.», - сказаў Зузак.
Як вядома, 12 снежня затрымалі падазраваных у забойстве Паўла Шарамета, яго машыну ўзарвалі ў Кіеве 16 ліпеня 2016 года.
Затрыманымі апынуліся трое ветэранаў вайны на Данбасе. Паводле следства, арганізатарам групы быў рок-музыка Андрэй Антоненка, да якога пазней далучыліся доктар-валанцёр Юлія Кузьменка і Яна Дугар. Апошнюю адправілі пад кругласутачны хатні арышт да 8 лютага.





