Здарэнне адбылося сёння раніцай каля 09:40 на аўтадарозе М1 паблізу в. Няхачава (Івацэвіцкі раён). Падчас руху аўтамабіля «УАЗ-Патрыёт» адбылася разгерметызацыя задняга кола. Аўтамабіль перакуліўся, паведамляе прэс-служба міліцыі.
Дзякуючы прышпіленым рамяням бяспекі кіроўца і тры пасажыры цяжкія траўмы не атрымалі. Ім аказваюць дапамогу медыкі.





