president.gov.ua
Уладзімір Зяленскі нагадаў жыхарам Украіны пра бой пад Крутамі, які адбыўся 29 студзеня 1918 года. Па словах кіраўніка краіны, гэтая гісторыя перш за ўсё — пра адвагу і смеласць.
«102 гады таму гісторыя барацьбы за ўласную дзяржаўнасць папоўнілася гераічнай старонкай — боем пад Крутамі. Гэта гісторыя перш за ўсё не пра перамогу або паразу, не пра ацэнку рашэнняў камандавання, не пра гістарычныя і геапалітычныя наступствы. Гэта перадусім пра неверагодную адвагу і смеласць зусім юных, не да канца падрыхтаваных курсантаў, студэнтаў і гімназістаў, якія сталі на абарону ўкраінскай дзяржавы і змаглі спыніць праціўніка, які значна пераважаў іх па колькасці і зброяй», — адзначыў прэзідэнт Украіны.
Ён адзначыў, што краіна памятае і аддае гонар «стойкасці і мужнасці маладых хлопцаў, якія гэтак жа, як і сённяшнія абаронцы Украіны на ўсходзе, служаць годным прыкладам нашым будучым пакаленням».
Бой пад Крутамі адбыўся 29 студзеня 1918 года паміж Нежынам і Бахмачам на Чарнігаўшчыне падчас наступу на Кіеў войскаў бальшавіцкай Расіі на чале з палкоўнікам Міхаілам Мураўёвым. Супраць 4000-бальшавіцкага атрада петраградскіх і маскоўскіх чырвонаградзейцаў выступілі каля 300 байцоў Студэнцкага курэня, 250 — Першай ўкраінскай ваеннай школы і амаль 40 гайдамакаў. Бой працягваўся да вечара. Было адбіта некалькі нападаў. У баі было каля 300 забітых, параненых, палонных.





