Новыя сыркі створаны па ўсіх канонах здаровага харчавання — выключна з натуральных кампанентаў: абястлушчанага тварагу і тварожнага сыру, а ў якасці напаўняльнікаў выкарыстоўваюцца клубніцы з вяршкамі і згушчанае малако.
Дэсерты выпускаюцца брыкетамі вагой па 100 грамаў і абгорнутыя ў зручныя флоўпакі. Тлустасць тварожнага сырка складае 9%. Тэрмін прыдатнасці такога сырка — 15 сутак.
«Навінка змяшчае параўнальна няшмат калорый, багатая на вітаміны, бялкі, кальцый і іншыя жыццёваважныя мікраэлементы. Сыркі спадабаюцца і дарослым — як прыемны і лёгкі перакус падчас абеду ці правільная альтэрнатыва багатым на простыя вугляводы дэсерты», — адзначаюць у кампаніі «Савушкаў прадукт».





