Працэдура атрымання грамадзянства Расіі для жыхароў Украіны і Беларусі ў хуткім часе можа быць спрошчана. Пра гэта паведаміла ТАСС начальнік галоўнага ўпраўлення па пытаннях міграцыі МУС Расіі Валянціна Казакова.

Паводле яе слоў, размова ідзе пра адмену сумоўя на веданне рускай мовы. У ахоўным ведамстве ўжо распрацавалі адпаведныя законапраекты, удакладніла яна. Акрамя таго, у жыхароў гэтых краін, а таксама ў грамадзян Казахстана і Малдовы з'явіцца магчымасць атрымліваць грамадзянства Расіі пасля атрымання дазволу на жыхарства.

«Гэта нашы суседзі, і колькасць жыхароў гэтых дзяржаў, якія жадаюць набыць расійскае грамадзянства, пастаянна расце», — сказала Казакова. Прадстаўнік МУС таксама адзначыла, што спрашчэнне атрымання расійскага пашпарта для замежных грамадзян скароціць выпадкі незаконнай міграцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0