У міліцыю звярнулася жыхарка сталіцы з просьбай знайсці яе згублены кашалёк, паведамляе сталічная міліцыя.

Міліцыя высветліла, што жанчына ў краме пакінула кашалёк у кошыку з пакупкамі. Іншая наведвальніца пабачыла гэта, забрала кашалёк і паклала да сябе ў сумку.

Праваахоўнікі хутка вылічылі зламысніцу. Ёй аказалася 56-гадовая мінчанка. Прычым грошы (250 рублёў) з кашалька дастала, а яго выкінула ў смеццевы бак. Грошы патраціла на тое, каб выкупіць свае завушніцы з ламбарда, а астатнюю суму — на прадукты.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?