Здарэнне адбылося а 13:15, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.
Кіроўца аўтамабіля «Фальксваген Пола», рухаючыся па вул. Кальварыйскай з боку вул. Альшэўскага ў напрамку Клары Цэткін, непадалёк ад «Кароны» не даў рады кіраванню і ўрэзаўся ў слуп.
Прычым ад удару аўтамабіль адкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе ён сутыкнуўся з «Таётай» і «Вольва». «Вольва» ў выніку адкінула на слуп.
Трое пацярпелых дастаўлены ў медыцынскую ўстанову.





