Беларускі вайскова-транспартны самалёт з гуманітарнай дапамогай вылецеў у Кітай, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.
«Яшчэ ўчора яны выконвалі планавыя палёты, сёння адправіліся ў міжнародны пералёт. Борт запраўлены, загружаны, атрыманыя ўсе дазволы і, нягледзячы на ўмовы надвор'я, задача будзе выканана дакладна і ў тэрмін», — адзначыў намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА —начальнік авіяцыі генерал-маёр Аляксандр Караў.
Палёт будзе праходзіць на працягу дваццаці гадзін з пасадкамі для дазапраўкі - у Новасібірску і Уладзівастоку. На борце больш за 20 тон гуманітарнага грузу.
Нагадаем, што паводле распараджэнні Аляксандра Лукашэнкі Беларусь акажа гуманітарную дапамогу КНР у сувязі з успышкай каранавіруса 2019-nCoV.





