28 студзеня ў міліцыю звярнуўся мясцовы жыхар. Ён паведаміў, што скралі ягоны «Аўдзі А6». Машына была прыпаркаваная ля дома, паведамляе афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.

Вывучыўшы запіс камеры відэаназірання, аператыўнікі пабачылі момант «выкрадання». Аказалася, што за рулём аўто знаходзіўся 9-гадовы сын мужчыны!

Пакуль бацькі не было дома, ён узяў ключ ад машыны, завёў яе і паехаў у школу.

Пераадолеўшы без праблем прыкладна паўкіламетра па ажыўленай вуліцы ў гадзіну пік, юны кіроўца прыпаркаваўся каля навучальнай установы і пайшоў на ўрокі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0