@officialslystallone
Галівудскі акцёр і рэжысёр Сільвестр Сталонэ апублікаваў у Instagram відэазварот, у якім з'явіўся з цалкам сівымі валасамі.
Артыст заклікаў падпісчыкаў ісці да мэты і ніколі не спыняцца.
«Працягвайце біцца, сябры. Працягвайце біцца», — працытаваў акцёр Рокі Бальбоа, свайго персанажа з серыі фільмаў «Рокі».
73-гадовы культавы артыст на працягу многіх гадоў фарбаваў валасы ў чорны і ў попельны колеры. Падпісчыкі Сталонэ адзначылі, што ім падабаецца новае аблічча акцёра.





