Беларусь працягвае працу па дыверсіфікацыі паставак нафты, прапрацоўваючы розныя геаграфічныя кірункі для імпарту вуглевадароднай сыравіны і лагістыку, паведамляе БелТА.
Фота Надзеі Бужан.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўказам №27 упаўнаважыў урад на правядзенне перамоў з Казахстанам аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь, а таксама па праекце пагаднення і яго падпісанне пры дасягненні дамоўленасці ў межах ухваленага праекта.
Раней Аляксандр Лукашэнка не раз згадваў Казахстан сярод краін, адкуль ёсць патэнцыйная магчымасць для арганізацыі паставак нафты ў Беларусь.





