У Кобрыне п'яны пасажыр з кулакамі накінуўся на супрацоўніка ДАІ.

Інцыдэнт здарыўся напярэдадні. Інспектар ДАІ спыніў аўтамабіль. За рулём быў 43-гадовы мясцовы жыхар, у якога, як высветлілася пазней, не было пасведчання кіроўцы. Яго пасажыр (уладальнік аўто), які напярэдадні адзначыў сваё 33-годдзе, палічыў сітуацыю несправядлівай. Мужчына выйшаў з машыны і пачаў абражаць інспектара, а затым перайшоў да больш актыўных дзеянняў: стаў хапаць міліцыянера за форму, адарваў пагон і нарукаўнік курткі. Дапамогу інспектару аказалі відавочцы — супрацоўнік МНС і кіроўца таксі.

Экспертыза выявіла ў крыві дэбашыра 1,7 праміле алкаголю. Распачалі крымінальную справу. Мужчыну затрымалі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?