Дональд Трамп у сваім твітары раскрытыкаваў экс-дарадцу па нацбяспецы Джона Болтана, пасля таго як шэраг тэзісаў з рукапісу яго кнігі з'явіліся ў СМІ.
«Я даў яму [пасаду дарадцы па нацбяспецы], нягледзячы на тое што шмат хто казаў: «Не рабіце гэтага, сэр», — сказаў прэзідэнт ЗША.
Трамп абвінаваціў Болтана ў многіх памылках.
«Калі б я слухаў яго, мы ўжо мелі б шостую сусветную вайну», — сказаў Трамп.
Прэзідэнт ЗША назваў кнігу Болтана, якую падрыхтавалі да друку, непраўдзівай і дадаў, што інфармацыя ў ёй з'яўляецца засакрэчанай.





