Выпускнікі аграрных класаў змогуць паступаць у профільныя ВНУ без уступных выпрабаванняў, сказаў 29 студзеня ў Оршы міністр сельскай гаспадаркі Анатоль Хацько, паведамляе СТБ.

Па выніках сумоўя стаць студэнтам можна будзе толькі пры выкананні трох умоў. Па-першае, выпускнік школы павінен скончыць навучанне менавіта ў класе аграрнай накіраванасці.

Па-другое, мець ацэнкі ў атэстаце па профільных прадметах не ніжэйшыя за 7: для аграрных спецыяльнасцяў — гэта хімія і біялогія, для інжынерных — матэматыка і фізіка. Па-трэцяе, мець мэтавае накіраванне з гаспадаркі, куды адправіцца малады спецыяліст па заканчэнні ВНУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0