Часопіс The National Interest пералічыў пяць падлодак, здольных знішчыць свет за 30 хвілін. Тры з іх — расійскія і дзве — амерыканскія.

У рэйтынгу апынуліся падлодкі праекта 955 «Барэй», якія выданне называе «самымі ціхімі субмарынамі з балістычнымі ракетамі», а таксама падлодкі праекта 667БДРМ «Дэльфін» і субмарыны праекта 885М «Ясень-М». Апошнія, лічыць аўтар артыкула, могуць падабрацца да ўсходняга ўзбярэжжа ЗША на 2 тысячы кіламетраў і з гэтай адлегласці страляць па цэлях аж да Вялікіх азёр.

З амерыканскіх падлодак у гэтай падборцы апынуліся субмарыны тыпу «Агаё» і новыя падлодкі тыпу «Калумбія», будаўніцтва якіх пачнецца ў наступным годзе, а паступленне на ўзбраенне — у 2031-м.

Выданне адзначае, што некаторыя субмарыны з гэтага спісу настолькі магутныя, што могуць у адзіночку «сцерці ў радыеактыўны попел» 288 гарадоў.

«Гэтыя машыны і іх баявы рыштунак маглі б знішчыць цывілізацыю за меншы час, чым патрабуецца для замовы піцы, калі б пачалася трэцяя сусветная вайна», — піша аўтар артыкула.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0